Хакеры ўзламалі адзін з акаўнтаў у Twitter інфармацыйнага агенцтва Асашыэйтэд прэс, размясціўшы там паведамленне пра выбухі ў Белым доме.

«Тэрміновая навіна: два выбухі ў Белым доме, і Барак Абама паранены», - казалася ў гэтым паведамленні.

Адказнасць за ўзлом ўзяла на сябе групоўка «Сірыйская электронная армія» (Syrian Electronic Army), апублікаваўшы паведамленне пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter. Раней гэтая групоўка узломвала Twitter-акаўнты Бі-бі-сі.

Цяпер Twitter-старонка Асашыэйтэд прэс недаступная, і агенцтва спрабуе вырашыць праблему. Як заявіла кіраўніцтва кампаніі, узлому папярэднічала мноства спроб выкрасці паролі ў журналістаў.

Гэты інцыдэнт стаў апошнім у серыі выпадкаў узлому Twitter-акаўнтаў буйных медыякарпарацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?