Службовы спаніэль Джэсі

Службовы пёс украінскай мытні — спаніэль Джэсі — дапамог спыніць спробу перамяшчэньня празь мяжу наркотыкаў.

Аўтамабіль «Опэль Кадэт», у якім грамядзяне Беларусі вярталіся з Украіны дадому, спачатку заехаў на паласу спрошчанага кантролю мытнага посту «Новыя Ярылавічы» Чарнігаўскай мытні. Але працаўнікі пункту пропуску вырашылі правесьці больш старанны агляд аўтамабіля.

Падчас яго службовы спаніэль Джэсі «спрацаваў» на паветразаборнік аўтамабіля, у якім і знайшлі 23,8 г высушанага канабісу (марыхуаны). Чарнігаўская міліцыя ўсчала крымінальную справу.

Паводле «Високий Вал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0