Беларускі саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў (БСПН) імя прафесара Макса Куняўскага настойвае на правядзенні ў Беларусі пенсійнай рэформы.
Пра гэта 24 красавіка падчас з'езда арганізацыі заявіў старшыня яе праўлення Георгій Бадзей.

Паводле яго слоў, дзейная пенсійная сістэма мае шэраг істотных недахопаў. У прыватнасці яна заснаваная на прынцыпах салідарнасці пакаленняў працуючых і непрацаздольных грамадзян, што не выклікае ў беларусаў зацікаўленасці ў выплаце ўсіх пенсійных узносаў і павелічэнні сваіх пенсійных выплат у наступным.

Бадзей прапаноўвае звярнуцца да прынцыпаў страхавання ў пенсійнай сістэме, зрабіўшы яе трохузроўневай.
Аднак, канстатаваў ён, канцэпцыя пенсійнай рэформы, унесеная ў Нацыянальны савет па працоўных і сацыяльных пытаннях, дагэтуль не разгледжаная.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?