Крадзеж адбыўся раніцай 23 красавіка, паміж 8.30 і 9.40, у вёсцы Дземідовічы ў Валожынскім раёне.
Раніцай гаспадар хаты пайшоў складваць дровы ў павець. Праз паўгадзіны да яго далучылася і гаспадыня. Яна зачыніла дзверы на засаўку, замацавала дротам і пайшла.
Праз гадзіну яны вярнуліся. Дзверы былі некранутыя. Калі жанчына сабралася пайсці ў краму, зірнула ў кашалёк. Тут яна і зразумела, што ў доме нехта быў.
Толькі тады яна ўбачыла, што ў адным акне не хапае шыбы, а расада, што стаяла на падаконніку, скінутая на зямлю.
Глянула ў шафу, дзе таксама ляжалі грошы, і тых не аказалася. Злодзея пакуль што не знайшлі.
0
0
0
0
0
0