Кіраўнік інтэрнэт-партала Marketing.by Сяргей Скараход і каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніна Шыдлоўская. Фота Аляксандра Ждановіча, budzma.org.

Кіраўнік інтэрнэт-партала Marketing.by Сяргей Скараход і каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніна Шыдлоўская. Фота Аляксандра Ждановіча, budzma.org.

Супрацоўнік аддзела культуры пасольства Італіі ў Беларусі Джузэпэ Боска. Фота Аляксандра Ждановіча, budzma.org.

Супрацоўнік аддзела культуры пасольства Італіі ў Беларусі Джузэпэ Боска. Фота Аляксандра Ждановіча, budzma.org.

На прэс-канферэнцыі. Фота Аляксандра Ждановіча, budzma.org.

На прэс-канферэнцыі. Фота Аляксандра Ждановіча, budzma.org.

Лагатып сёлетняга фэсту.

Лагатып сёлетняга фэсту.

Сёлета фэст праходзіць пад дэвізам «Уключы выключнасць!» і пры падтрымцы італьянскай амбасады.

Цікавасць да беларускамоўнай рэкламы працягвае расці — за тры гады існавання фэсту, колькасць заявак вырасла са 100 да 300, а колькасць удзельнікаў — удвая. Па словах Ніны Шыдлоўскай, каардынатара кампаніі «Будзьма беларусамі!», мэта фэсту застаецца нязменнай: пашырыць ужыванне беларускай мовы ў рэкламе, а таксама зразумець яе перспектывы.

«Найчасцей беларускамоўную рэкламу замаўляюць “моцныя брэнды” кшталту Hyundai. — кажа творчы дырэктар групы кампаній TDI Group Сяргей Флазаповіч. — Беларуская мова дапамагае вылучыць іх рэкламу з агульнага “рэкламнага шуму”, зрабіць адметнай. Такім чынам тыя, хто замаўляе беларускамоўную рэкламу, могуць адразу стаць у адзін шэраг з моцнымі брэндамі, як, напрыклад Velcom альбо буйныя банкі».
Сёлета фэст падтрымае італьянская амбсада — прадстаўнік яе аддзела культуры Джузэпэ Боска кажа, што тым самым амбасада імкнецца падтрымаць не толькі рэкламу, але і мову.

«Увогуле, рэклама як бізнес і як мастацтва італьянцам вельмі блізкая. — кажа спадар Боска. — Часам рэкламныя ролікі — гэта самае цікавае, што можна ўбачыць на тэлебачанні ў Італіі».

З адмысловымі майстар-класамі AD.NAK! наведаюць замежнікі — уладальнікі «Канскіх львоў» Алесандра Сабіні і Куанта Шымізу.

Галоўны фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня, паўдзельнічаць у фэсце можа кожны жадаючы, даслаўшы свае працы да 3 чэрвеня на скрыню [email protected].
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?