Адной зь першых ахвяр канфлікту вакол кіраўніцтва тэлеканалу ТВі стаў вядучы праграмы «Проти ночі» беларус Павал Шарамет.

Пра звальненьне напісаў сам Павал Шарамет у сэрвісе Twitter.

Новае кіраўніцтва канала заявіла, што болей не мае патрэбы ў паслугах Шарамета «у сувязі з вытворчымі абставінамі». Заплянаваны на сёньня выхад перадачы Шарамета скасоўваецца.

Павел напісаў на афіцыйным лісьце сваю рэакцыю: «Катэгарычна ня згодны з гэтым рашэньнем, лічу гэта валюнтарызмам і цэнзурай. Ганьба захопнікам каналу».

Канфлікт новых інвэстараў і новага кіраўніцтва каналу ТВі з папярэднікамі доўжыцца некалькі дзён. Большасьць журналістаў учора абвясьцілі страйк. Гучаць заявы пра рэйдэрскі захоп тэлеканалу. Ва Ўкраіне пабойваюцца, што нечаканая зьмена інвэстара і кіраўніцтва гэта ставіць пад пагрозу існаваньне гэтага каналу як незалежнага ад уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?