Даследнікі прааналізавалі вынікі анлайн-апытанняў больш за 70 тысяч чалавек з розных краін і высветлілі, што тыя, каго прынята лічыць моцным полам, больш схільныя да раптоўных парываў.

Усе апытаныя адказвалі на пытанні сацыёлагаў аб сваіх адносінах. Сярод мужчын 48% заявілі, што закахаліся ў сваіх цяперашніх партнёрак з першага погляду. Пры гэтым сярод жанчын такіх аказалася ўсяго 28%, піша The Daily Mail.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў кнізе «The Normal Bar», суаўтарамі якой з'яўляюцца амерыканская прадпрымальніца Крысана Нортрап і прафесары Пэпер Шварц з Універсітэта Вашынгтона і Джэймс Вітэ з Універсітэта Джорджа Мэйсана ў штаце Вірджынія.

У рукапісе таксама прыводзяцца і іншыя цікавыя лічбы. Так, аказалася, што нягледзячы на сваю рамантычнасць, мужчыны больш схільныя здраджваць сваім каханым. У наяўнасці раманаў на баку прызналіся 33% мужчын і ўсяго 19% жанчын.

Нягледзячы на гэта, большасць апытаных (74%) заявілі, што шчаслівыя ў адносінах са сваім цяперашнім партнёрам. 66% лічаць, што знайшлі ў каханым чалавеку роднасную душу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?