Гаспадар і ахоўнік аднаго з начных клубаў у Маскоўскім раёне Мінска пакараныя за тое, што пусцілі ў яго непаўналетнюю.
Інцыдэнт адбыўся некалькі дзён таму. 17-гадовая дзяўчына захацела пабываць на начной дыскатэцы. Пры гэтым у бары яна зрабіла вялікі заказ фірменных страў.
Калі ж афіцыянт прад'явіў рахунак на 700 тысяч рублёў, высветлілася, што расплачвацца кліентцы няма чым.
Маці непаўналетняй, даведаўшыся аб наведванні дачкой начнога клуба, звярнулася ў міліцыю.
Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Маскоўскага РУУС правялі праверку, у ходзе якой было ўстаноўлена, што ахоўнік клуба па ўказанні гаспадара ўстановы парушыў правілы і прапусціў дзяўчыну. У выніку супрацоўнік аховы звольнены, а ў дачыненні да гаспадара ўстановы складзены адміністрацыйны пратакол.