У другім паўфінале Лігі чэмпіёнаў дортмундская «Барусія» 24 красавіка выйграла ў мадрыдскага «Рэала» з лікам 4:1. Усе чатыры мячы ў нямецкага клуба забіў паляк Роберт Левандоўскі.
Матч у адказ пройдзе 30 красавіка ў Мадрыдзе.
Нагадаем, што ў аўторак у першым паўфінале «Баварыя» разграміла «Барселону» з лікам 4:0.
Магчыма, фінал Лігі чэмпіёнаў 25 мая будзе нямецкі.