Знятыя абмежаванні на імпарт рыбы, морапрадуктаў і прадуктаў іх перапрацоўкі ў Беларусь. Такое рашэнне прыняла 25 красавіка Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Як паведамляе прэс-служба ЕЭК, з гэтага пераліку выключаюцца такія пазіцыі, як прэснаводная марожаная рыба, свежае, ахалоджанае ці марожанае філе і іншае мяса прэснаводнай рыбы (уключаючы фарш), сушаная, салёная рыба ці рыба ў лёку; рыба гарачага ці халоднага вэнджання; рыбная мука тонкага і грубага памолу і гранулы з рыбы, прыдатныя для ўжывання ў ежу. Таксама з пераліку выключаюцца гатовыя ці кансерваваныя ракападобныя, малюскі і іншыя водныя беспазваночныя.

Адпаведныя змяненні ўносяцца ў Адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца забароны ці абмежаванні на ўвоз ці вываз дзяржавамі — членамі Мытнага саюза ў межах Еўразійскай эканамічнай супольнасці ў гандлі з трэцімі краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?