У бліжэйшыя суткі, 26 красавіка, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

Ноччу без ападкаў, днём пераважна на паўночнай частцы краіны кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, днём месцамі парывісты.

У Мінску заўтра ў дзень чакаецца яснае надвор’е, без ападкаў.

Тэмпература паветра ў сталіцы і абласных цэнтрах:

Мінск — ноччу +3, днём да +17;

Брэст — ноччу +9, днём да +22;

Віцебск — ноччу +4, днём да +13;

Гомель — ноччу +7, днём да +18;

Гродна — ноччу +4, днём да +20;

Магілёў — ноччу +4, днём да +15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?