Беларускі ПЭН-Цэнтр і Радыё Свабода заснавалі прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.

Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, неабмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры ПЭН-Цэнтра.

Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?