У Мінску выбралі назву для аквапарку, які будуецца на праспекце Пераможцаў. Пасля доўгага галасавання акваторыя атрымала імя «Купалле».

Унікальны водна-забаўляльны комплекс стане пятым па велічыні ў Еўропе і зможа адначасова змясціць амаль дзве тысячы чалавек. У аквапарку, які будзе працаваць круглы год, размесцяць дзесяць асноўных горак. Вялікі басейн упрыгожаць вадаспады, фантаны і гейзеры,.

Аліна Змачынская, арт-дырэктар ГП «Аква-Мінск», сказала: "Гэты конкурс мы абвясцілі яшчэ ў мінулым годзе. Хочацца сказаць вялікі дзякуй усім яго ўдзельнікам, мы атрымалі больш за 5 тысяч лістоў з усіх куткоў нашай краіны. Пераможцай стала жыхарка Мінска, якую мы ўзнагародзім у дзень адкрыцця».

Аквапарк павінен адчыніцца летам 2013 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?