Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў перастаў працаваць, як мяркуецца, з-заDDoS-атакі. На думку прэс-сакратара арганізацыі Барыса Гарэцкага, рэзкае павелічэнне заходаў, якога не вытрымлівае сервер, можа быць звязана з публікацыяй, прысвечанай атакам на іншыя незалежныя інтэрнэт-старонкі, што адбыліся ў апошнія дні.

«Атака пачалася прыкладна праз паўгадзіны пасля таго, як мы выставілі матэрыял „Чаму ўзломваюць незалежныя сайты?“. У дадзены момант спрабуем высветліць, адкуль ідзе атака».

Праз некаторы час сайт аднавіў працу.

Нагадаем, у аўторак быў атакаваны сайт «Хартыя’97», у чацвер хакеры ўзламалі «Беларускі партызан», дзе пакінулі папярэджанне пра магчымы ўзлом іншых рэсурсаў, і праваабарончы сайт «Вясна», на якім змянілі загалоўкі на супрацьлеглыя па сэнсе. Узлом адбыўся праз крадзеж альбо падбор пароляў адміністратарскай часткі рэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?