Высветленыя падазраваныя ў арганізацыі і ажыццяўленні разбойнага нападу на аддзяленне банка ў Любані, двое з іх затрыманы. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Нагадаем, 21 красавіка двое невядомых у масках праніклі ў памяшканне аддзялення ААТ «Белагрампрамбанк» у Любані, збілі супрацоўніка міліцыі, завалодалі яго табельнай зброяй, звязалі касіра, які знаходзіўся на працоўным месцы
. Злачынцы выкралі грошы банка, пасля чаго зніклі на інкасатарскімі аўтамабілі. Галоўным следчым упраўленнем СК была распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 207 КК (разбой) і ч. 4 арт. 294 КК (крадзеж агнястрэльнай зброі).

Вырашаецца пытанне аб дадатковай кваліфікацыі па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці).

Па словах Юліі Ганчаровай, для расследавання крымінальнай справы створана следчая група пад кіраўніцтвам аднаго з самых вопытных следчых галоўнага следчага ўпраўлення СК, у якую ўключылі высокакваліфікаваных аператыўных супрацоўнікаў МУС.

Следства выявіла, што два рабаўнікі трапілі ў аддзяленне банка, маючы раней вырабленыя ключы. Забраўшы грошы, яны ўцяклі на інкасатарскай машыне, якую пасля спалілі.
Потым нападнікі з'ехалі на іншым аўто.
Было выкрадзена больш за 1 мільярд рублёў, каля 40 тысяч даляраў і каля 20 тысяч еўра.
Дакладная сума грошай, якімі завалодалі падазраваныя, будзе ўстаноўлена па заканчэнні дакументальнай рэвізіі аддзялення банка, прызначанай следствам.

У часе следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, падазраваныя выяўлены. Дваіх затрымалі, месцазнаходжанне трэцяга высвятляецца. Выкрадзеныя грошы і табельная зброя супрацоўніка міліцыі канфіскаваныя.

Арганізатарам злачынства следчыя лічаць супрацоўніка Любанскага аддзялення дэпартамента аховы МУС сяржанта міліцыі 1990 г.н., саўдзельнікамі — жыхароў Любані 1991 года нараджэння.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?