У Маскве на 67-м годзе жыцця памёр былы віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў Расіі Аляксандр Ліўшыц, які займаў у апошні час пасаду дырэктара па міжнародных і спецыяльным праектах кампаніі «Русал», паведамляе Бі-Бі-Сі.
Як паведамляе кампанія, Ліўшыц памёр у выніку вострай сардэчнай недастатковасці.
Аляксандр Ліўшыц быў прызначаны міністрам фінансаў і намеснікам старшыні ўрада РФ у 1996 годзе.
З 1999 па 2000 год Ліўшыц быў прадстаўніком прэзідэнта Расіі па справах індустрыяльна развітых краін, якія ўваходзяць у Вялікую васьмёрку.