26 красавіка ў Клічаве, у дрэваапрацоўчым цэху мясцовага лясгаса, здарыўся пажар на плошчы прыкладна 400 квадратных метраў. Пацярпелых няма.

Як паведаміў памочнік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Урублеўскі, на тушэнне пажару было выслана пяць падраздзяленняў пажарных. Калі яны прыехалі, дах цэха гарэў адкрытым полымем. Унутры памяшкання стварылася моцнае задымленне.

У выніку пажару згарэла часткова гатовая прадукцыя ў выглядзе прасаваных брыкетаў з пілавіння. Часткова пашкоджана абсталяванне для вытворчасці прасаваных брыкетаў, а таксама прыкладна 400 кв. м даху",
— сказаў прадстаўнік МНС. Паводле яго слоў, на тушэнне пажару спатрэбілася больш за гадзіну — узгаранне было ліквідавана ў 15.48.

Паводле звестак ратавальнікаў, першапачаткова пажар узнік у той частцы цэха, дзе вырабляўся брыкет. Само памяшканне раздзелена перагародкай, у другой яго частцы вырабляліся дошкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?