У Віцебску гэтым разам былі забароненыя ўсе тры акцыі, на якія падаваліся заяўкі.

Старшыня абласной суполкі партыі БНФ Леанід Аўтухоў расказаў, што некалькі актывістаў сабраліся а 18-й вечара каля крыжа на Успенскай горцы, а потым усе спусьціліся ўніз — бліжэй да таго месца, дзе Віцьба ўпадае ў Дзвіну. Калі пачалі пускаць вянок, аднекуль набеглі работнікі камунальных службаў ды пачалі крычаць: "Чаму забруджваеце рэчку розным смеццем?". А людзі ў цывільным здымалі гэта на відэа».

Аршанскія дэмакратычныя актывісты штогод запускаюць вянок памяці па Дняпры. Вянок з надпісам на чорнай стужцы «Ахвярам Чарнобылю ад Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў» пасля хвіліны маўчання спусцілі на ваду з моста каля гарадскога парка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?