26 красавіка пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ад імя дыппрадстаўніцтва ўсклаў вянок да Трыумфальнай аркі ў Парыжы ў сувязі з гадавінай трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

У цырымоніі ўскладання вянкоў узялі таксама ўдзел паслы Расіі, Украіны, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса шэрагу краін, акрэдытаваныя ў Францыі. Удзельнікі ўшанавалі памяць усіх загінулых і пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

Памятныя дні штогод праводзяцца французскай арганізацыяй «Асацыяцыя ліквідатараў і ахвяр чарнобыльскай катастрофы», якая з’яўляецца ў Францыі арганізатарам памятных мерапрыемстваў.

Таксама 26 красавіка ў горадзе Арас дэпартамента Па-дэ-Кале адкрылася праграма «Вясна міжнароднай салідарнасці», прысвечаная дапамозе ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Праграма арганізавана Нацыянальнай арганізацыяй грамадскай дапамогі Па-дэ-Кале. Па запрашэнні яе старшыні Жульена Лапрэтра ўдзел у мерапрыемстве ўзяў першы сакратар пасольства Беларусі ў Францыі.

Гэта французская арганізацыя некалькі гадоў працуе з Беларуссю ў межах гуманітарнага супрацоўніцтва, адзначылі ў пасольстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?