27 красавіка ў 12.30 у службу ратавання "101" паступіла інфармацыя аб задымленні на першым паверсе САЦ "Алімп" па праспекце Незалежнасці.
Паводле словаў памочніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага, было ўстаноўлена, што адбылося ўзгаранне драўлянай абшыўкі ў парыльным аддзяленні памерам 3 на 4 метры ў саўне, што на першым паверсе будынка.
У 13.10 пажар быў ліквідаваны. З будынка было эвакуіравана 25 чалавек.
Пацярпелых няма, прычына пажару ўстанаўліваецца.