Італьянскі палітык Энрыка Лета ў суботу, 27 красавіка, сфармаваў склад новага кааліцыйнага ўрада краіны.

Згодна з прапановай Лета, ва ўрад ўвойдзе адзін з найбліжэйшых паплечнікаў былога прэм'ера Сільвіа Берлусконі Анжаліна Альфана, яму дастануцца пасады віцэ-прэм'ера і міністра ўнутраных спраў. Уплывовую пасаду міністра эканомікі зойме кіраўнік Банка Італіі Фабрыцыа Сакамані.

Чакаецца, што кабінет міністраў прынясе прысягу ў нядзелю.

Энрыка Лета з'яўляецца намеснікам кіраўніка левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі. Яго называлі кампраміснай фігурай на пасадзе прэм'ер-міністра, здольнай сфармаваць кааліцыйны ўрад з-за адсутнасці сур'ёзных рознагалоссяў і з левымі палітыкамі, і з правымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?