Паводле начальніка ўпраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Юрыя Гладкова, міністэрства пакуль не распрацавала праграму для ўвядзення новых правіл у школах. Яны будуць уводзіцца ў навучальны працэс паступова, як гэта адбывалася у 50‑я гады мінулага стагоддзя.

Старыя падручнікі будуць гэтак жа паступова замяняцца на новыя. Пакуль яшчэ не вядома, калі новыя правілы будуць афіцыйна прынятыя — першае чытанне дакумента адбудзецца на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Пасля іх павінен зацвердзіць Савет Рэспублікі. А вось Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў больш аператыўна збіраецца ўводзіць новыя правіла беларускай арфаграфіі ва ўступныя іспыты і тэсты.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0