Фота gaiminsk.by.

Фота gaiminsk.by.

Фота Максіма Пушкіна, tut.by.

Фота Максіма Пушкіна, tut.by.

Фота Максіма Пушкіна, tut.by.

Фота Максіма Пушкіна, tut.by.

Фота Максіма Пушкіна, tut.by.

Фота Максіма Пушкіна, tut.by.

Як паведамілі AUTO.TUT.BY відавочцы, ДТЗ адбылася каля 1.30 на сталічнай вуліцы Кальварыйскай. Subaru Forester ехаў з боку станцыі метро «Пушкінская» ў напрамку «Маладзёжнай», яго пераследаваў экіпаж ДПС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца, кажуць відавочцы, — малады інвалід без правай рукі, быбыў моцна п’яны.
Ён і адзін з пасажыраў у аварыі практычна не пацярпелі, дзяўчыну на пярэднім сядзенні — у яе бок прыйшоўся ўдар — з салона дэблакавалі ратавальнікі. У непрытомым стане яна была шпіталізавана.
«Тры чалавекі былі ў машыне. Пагоня была ... ДАІ даганяла (на маіх вачах ... і ДТЗ адбылася таксама). Машына збіла дрэва. Было 5 машын ДАІ, адна «хуткая» і МНС. Кіроўца без правай рукі (быў з самага пачатку) і п'яны. Другі пасажыр п'яны і таксама ўвогуле цэлы.
Дзяўчына сядзела справа ад кіроўцы ... Пры ўдары аб дрэва яе дзверы заблакавала. Ратавальнікі МНС выразалі. Калі пераносілі ў «хуткую», была без прытомнасці і ўся ў крыві. Было прыкладна 1.30 ночы насупраць могілак. Прыбегла маці кіроўцы, плакала, казала ДАІ, што ён ключы ў яе скраў, піў з сябрамі ля пад'езда, а потым яны паехалі катацца», — распавёў AUTO.TUT.BY відавочца Максім.
— 28 красавіка каля 1.30 20-гадовы кіроўца Subaru Forester (аўтамабіль з АКПП), знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення (па выніках агляду — 2,4 праміле), рухаўся па вуліцы Прытыцкага з боку Берута ў кірунку Альшэўскага.
Праязджаючы каля дома № 2а, не справіўся з кіраваннем, здзейсніў наезд на правы бардзюрны камень і выехаў за межы праезнай часткі, дзе знёс прыдарожнае дрэва і здзейсніў наезд на асвятляльную мачту, — распавяла кіраўнік прэс-службы ДАІ Мінска Таццяна Харлінская .
Паводле яе слоў, у выніку ДТЗ 18-гадовай пасажырцы былі нанесены траўмы, з якімі яна ў цяжкім стане была шпіталізавана ў рэанімацыю БХМД. Другі пасажыр з месца аварыі ўцёк.

— У кіроўцы з нараджэння адсутнічала правая рука. Вадзіцельскага пасведчання ён ніколі не атрымліваў, — паведаміла прадстаўнік ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?