Мікіта Сасім

Ранкам 17 жніўня стала вядома, што моладзевага актывіста Мікіту Сасіма затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. У Цэнтральным РУУС Менску паведамілі, што маладога апазыцыянэра будуць судзіць, не ўдакладніўшы пры гэтым, паводле якога артыкулу. Раней у Цэнтральным РУУС Менску сьцьвярджалі. што сярод затрыманых апазыцыянэр ня лічыцца.

Увечары 16 жніўня, у Дзень салідарнасьці, моладзевы актывіст Мікіта Сасім быў схоплены невядомымі й зьвезены на машыне УАЗ. Інцыдэнт адбыўся а 21.30 каля кінатэатру «Масква», калі малады чалавек кіраваўся дахаты.

Мікіта Сасім браў удзел у адной з акцый, прымеркаваных да Дня салідарнасьці. Паводле слоў відавочцаў, з машыны зь дзяржнумарамі 9215 ЕЕ70 выбраліся людзі ў цывільным і пачалі з ужываньнем грубай фізычнай сілы запіхваць Мікіту Сасіма ў машыну, перадае «Хартыя’97».

На дапамогу да маладога чалавека прыйшлі сябры, якія былі зь ім. У выніку людзі ў цывільным павалілі на зямлю Тацяну Тышкевіч і некалькі разоў ударылі яе нагамі. У выніку пацярпелай выклікалі «хуткую дапамогу» й адвезьлі ў больніцу.

Мікіта Сасім і яшчэ каля 100 маладых людзей прыйшлі ўвечары 16 жніўня да касьцёлу сьвятога Язэпа, каб памаліцца за ўсіх, хто, на іх думку, церпіць рэпрэсіі ў Беларусі. Аднак ад сьценаў касьцёлу іх адціснулі супрацоўнікі АПАПу.

Пры гэтым прадстаўнікі праваахоўчых органаў білі маладых людзей кулакамі й ужывалі грубую сілу, паведамляюць відавочцы.

Telegraf.by

Глядзі яшчэ:
Фотарэпартаж з акцыі ля сьвятога Язэпа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0