28 красавіка невядомыя маладыя людзі правялі акцыю салідарнасці з лідарам моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўлам Вінаградавым.

На чыгуначным мосце па праспекце Дзяржынскага і на плоце Батанічнага саду былі вывешаныя дзве расцяжкі «Свабоду Вінаградаву!» і нацыянальныя сцягі.

Акцыі прайшлі паспяхова, ніхто не быў затрыманы, расцяжкі правіселі каля дзвюх гадзін.
Нагадаем, што Павел адбывае 12 сутак на Акрэсціна за акцыю ў падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча. Ён вывесіў на станцыі метро «Няміга» 21 красавіка вялікі партрэт палітвязня і бел-чырвона-белы сцяг.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?