Судом Партызанскага раёна Мінска да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці за шэраг карупцыйных злачынстваў прыгавораны намеснік дырэктара аднаго са структурных падраздзяленняў ААТ «МАПІД».

На працягу пяці гадоў яму забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, былы кіраўнік прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства), ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Ён, у прыватнасці, абвінавачваўся ў тым, што з пачатку 2008 года па сакавік 2012 года штомесяц атрымліваў 500 долараў ад дырэктара сталічнай камерцыйнай структуры за заключэнне і перазаключэнне дагавораў арэнды. Падсуднаму таксама інкрымінавалася незаконнае прыцягненне тэхнікі прадпрыемства і падначаленых да работ на яго дачным участку.

Прыгавор быў абвешчаны 12 красавіка. Абвінавачваны з ім не згадзіўся і падаў скаргу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?