Сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў сакавіку дасягнула 6 млн. 208,7 тыс., або $716 у эквіваленце.

Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

Найбольш высокааплатнымі сферамі з'яўляюцца фінансавая дзейнасць (Br10 млн. 396,6 тыс.), прамысловасць (Br6 млн. 27,4 тыс.).

Ніжэй за сярэднегарадскі ўзровень заработная плата ў арганізацыях тэкстыльнай і швейнай вытворчасці (Br4 млн. 698 тыс., грамадскага харчавання - Br3 млн.145, 3 тыс.).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?