У ноч на 28 красавіка таксіст стаяў на прывакзальнай плошчы Маладзечна. У 00.30 да яго падышлі два маладзёны і папрасілі падвезці да вёскі Лебедзева.

Таксіст назваў сваю цану — 100 тысяч рублёў, у выніку хлопцы старгаваліся на 85 тысячах.

На месцы, у Лебедзеве, аказалася, што грошай у хлопцаў няма. Маладыя людзі збілі таксіста, звязалі і забралі 200 тысяч рублёў ды залаты пярсцёнак. Пачалі душыць кіроўцу, а той стаў жаліцца, што яго сямімесячнае дзіця застанецца сіратой.

Адзін са зладзеяў зжаліўся. Таксіста развязалі і высадзілі ў раёне вёскі Маркава. Самі нападнікі паехалі далей на яго машыне. У 3.30 кіроўца дабраўся да міліцыі.

ДАІ ўвяло план «Перахоп» і ў 4.30 маладзёнаў затрымалі. Аднаму з іх 28 гадоў, а другому – 23 гады. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Рабаванне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?