З траўня а 12-й гадзіне на сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзентацыя трох працаў мастака Міколы Купавы
1. Кастусь Каліноўскі. Лінарыт. 290х198 мм. 1976 г.
2. Кастусь Каліноўскі. На пачатку. Лінарыт. 500х365 мм. 1977 г.
3. Партрэт Кастуся Каліноўскага. Каляровы лінарыт. 606х440 мм. 1978 г.
Творы Міколы Купавы будуць экспанавацца да канца траўня. На працягу гэтага часу можна будзе падаваць заяўкі на ўдзел у адкрытым аукцыёне, які стане завяршэннем праекта.
50% ад атрыманых на аукцыёне сродкаў мастак збіраецца перадаць на рахунак рэканструкцыі кляштара базылянаў у Оршы.