Нарвежскі тэлеканал NRK пакажа 10-серыйны палітычны трылер «Акупаваныя» пра захоп Нарвегіі Расіяй.

Па сюжэце серыяла, расійскія ўлады вырашылі акупаваць Нарвегію, каб забяспечыць імпарт нафты. На працягу дзесяці серый будзе распавядацца пра жыццё нарвежцаў у захопленай краіне.

Аўтарам сюжэту стаў вядомы нарвежскі майстр дэтэктываў Ю Несбё.

Першыя тры серыі «Акупаваных» здыме Эрык Шэлдб'ерг, рэжысёр драмы «Нацыя празака» і дэтэктыва «Бяссоніца» (1997), на які ў 2002 г. зняў рымейк Крыстафер Нолан з Аль Пачына ў галоўнай ролі.

Вытворчасцю серыяла займаецца шведская студыя Yellow Bird. Акрамя яе, над фільмам працуюць тэлекампаніі з Францыі і Германіі. Персанажы шматсерыйнага фільма будуць размаўляць на нарвежскай, расійскай і англійскай мовах.

Здымкі серыяла пачнуцца ў пачатку 2014 года, а прэм'ера адбудзецца на найбуйнейшым нарвежскім тэлеканале NRK у 2015 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?