Адам Глёбус уручыў літаратурную прэмію “Залатая Літара” 25 сакавіка ў кавярні “Стары Менск”. Ляўрэатам прэміі сёлета стаў Ігар Бабкоў за кнігу эсэістыкі “Каралеўства Беларусь.Вытлумачэньне ру[і]наў”. У дадатак да грошай заснавальнік прэміі традыцыйна падараваў ляўрэату кнігу — трагедыі Шэксьпіра.
Бабкоў у сваёй “інаўгурацыйнай” прамове гаварыў пра цынізм цяпеершаняга часу: “Усё ацэньваецца, але нічога ня цэніцца. Паўсюль пануе лічба”. “Таму ў нас — Літара супраць Лічбы”, — падтрымаў яго Глёбус.