Міністэрства адукацыі Беларусі прапануе ўвесці рэгістрацыйны ўзнос за здачу цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым сёння прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Паводле слоў Аляксандра Радзькова, такая мера павысіць адказнасць абітурыентаў. У гэтым годзе, напрыклад, на тэсціраванне не з’явіліся 10 працэнтаў тых, хто падаваў заяўку. Міністр таксама прапанаваў скараціць тэрмін прыёму дакументаў, які цяпер складае 18 дзён.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што правілы прыёму ў ВНУ і ССНу ўстаяліся і патрабуюць толькі тэхнічнага ўдасканалення. Што датычыцца саміх тэставых заданняў, то неабходна паляпшаць іх якасць. Паводле слоў міністра, тэставая сістэма вырашае пастаўленыя задачы па адборы лепшых абітурыентаў, што пацвярджае сёлетні конкурс у ВНУ - амаль тры чалавекі на месца. Да таго ж, яна станоўча прынята абітурыентамі і іх бацькамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?