СКА ад сярэдзіны 1970-х трэніруе Спартак Мірановіч, пад кіраўніцтвам якога клуб у 1980-х выйграў пяць еўракубкаў.
Сёння ў Вене адбылося лёсаванне вырашальных матчаў двух еўрапейскіх гандбольных клубных турніраў.
Гандбалісты мінскага СКА, якія ўпершыню прабіліся ў фінал трэцяга па значнасці кантынентальнага турніру Кубка выкліку, першы фінальны матч супраць клуба «Эш» з Люксембурга правядуць на сваёй пляцоўцы 18 або 19 мая, а праз тыдзень, 25 або 26 мая, згуляюць у гасцях.
Дырэктар армейскага клуба Павел Галкін паведаміў, што СКА хоча згуляць хатні матч 18 мая, але канкрэтная пляцоўка пакуль невядомая.
0
0
0
0
0
0