Выпадак здарыўся год таму, 20 сакавіка.

Мужчына, прыйшоўшы дадому пасля працы са сваім прыяцелем, вырашыў адзначыць дзень нараджэння жонкі. Накрыўшы стол, усе ўтраіх пачалі піць. Потым жонка пайшла спаць.

Працягу «свята» прыяцелям перашкодзілі крыкі дзіцяці.
Пачуўшы, як надрываецца ў плачы сын, няўдачлівы бацька не толькі не супакоіў яго, а стаў біць па галаве. У выніку дзіця атрымала чэрапна-мазгавую траўму, ад якой памерла.

У сям'і раней выхоўваліся двое дзяцей (2005 і 2007 гадоў нараджэння). Іх маці ў 2009 годзе пазбаўлена бацькоўскіх правоў, а бацька быў асуджаны за пагрозу забойствам сваёй малалетняй дачцэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?