Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама і Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі групу кватэрных злодзеяў. Зламыснікі падазраюцца ва ўчыненні серыі злачынстваў.

Як паведамілі ў ГУУС, група ў складзе трох маладых мінчан, раней судзімых, дзейнічала на працягу двух месяцаў. За гэты час зламыснікі ўчынілі, як мінімум, восем кватэрных крадзяжоў. Спецыялізаваліся яны на кватэрах у новабудоўлях Фрунзенскага раёна сталіцы. У жыллё ўваходзілі проста і хутка: або «адціскалі» замок, або выбівалі дзверы. На выбар аб'екта ўплывалі трываласць дзвярэй і дзвярных праёмаў, а таксама надзейнасць замкоў. Сярод выкрадзенага — аргтэхніка, грошы, ювелірныя ўпрыгажэнні, біжутэрыя, адзенне, парфумерыя. Самая буйная здабыча — 4 тысячы еўра і норкавая шуба.

Затрымалі зламыснікаў ў выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падчас ўчынення чарговага крадзяжу. Цяпер правяраецца дачыненне затрыманых да іншых такіх злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?