У 2011 Юлія Цімашэнка была асуджаная да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) задаволіў пазоў былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі супраць Украіны, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Суд прызнаў яе арышт палітычна матываваным і прыраўняў яго да парушэння правоў чалавека.
Адпаведнае рашэнне суд абвясціў у аўторак у Страсбургу, пасля чаго прадстаўнік украінскага ўрада выбег з залы суда.
11 кастрычніка 2011 Юлія Цімашэнка была асуджаная да сямі гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009. А ў студзені гэтага года экс-прэм'ера таксама абвінавацілі ў датычнасці да забойства дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Яўгена Шчэрбаня ў 1996.