Пра гэта 30 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.
«Гэта міжнародны праект, у якім возьмуць удзел вулічныя тэатры Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы. Фестываль працягнецца з мая па верасень. Фінальнымі мерапрыемствамі ў апошніх чыслах верасня будуць падводзіцца вынікі», — патлумачыла Рудзікава.
Паводле яе слоў, выступленні будуць праходзіць кожныя выхадныя. «Праграма ўжо практычна сфарміраваная. 9 мая адкрыццё — там будзе тэматычная праграма ў межах святкавання Дня Перамогі. З астатняй праграмай можна азнаёміцца на сайтах адміністрацыі Ленінскага раёна, упраўлення культуры і Мінскага гарвыканкама», — зазначыла Рудзікава.
Яна падкрэсліла, што вулічныя тэатры — гэта непрафесійныя трупы, якія могуць працаваць на адкрытых пляцоўках. Для ўдзелу ж неабходна размясціць заяўку на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска — «парадак удзелу будзе прапаноўвацца», — сказала Рудзікава.