У Інтэрнэце з'явілася відэа страшнай авіякатастрофы, якая здарылася 29 красавіка ў Афганістане. Самалёт Boeing 747-400BCF, які належыць амерыканскай кампаніі National Air Cargo, пры ўзлёце з аэрадрома на базе Баграм пад Кабулам раптам зваліўся на зямлю.

Камера аўтамабільнага рэгістратара ва ўсіх падрабязнасцях захавала крушэнне транспартнага самалёта Boeing. На жахлівых кадрах бачна, як самалёт завісае прыкладна ў 400 метрах ад зямлі, пасля чаго хіліцца спачатку на левае крыло, потым завальваецца на правае, замірае на секунду, а потым раптоўна падае.

У катастрофе загінулі 7 чалавек, усе яны члены экіпажа самалёта.

Прычыны здарэння пакуль не вызначаныя. Магчыма, у самалёце быў слаба замацаваны груз або ён трапіў у паветраны віхор. Да авіябазы акурат набліжалася навальніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0