Кандуктарка Дар'я Малашковіч і Андрусь Крэчка.

Кандуктарка Дар'я Малашковіч і Андрусь Крэчка.

Гісторыя мінчука Андруся Крэчкі, які 1 красавіка трапіў у непрыемную сітуацыю ў тралейбусе маршрута № 1, атрымала працяг.

Па яго словах, кандуктарка груба адрэагавала на яго зварот па-беларуску. Хлопец напісаў скаргу ў «Мінсктранс» і зараз атрымаў адказ за подпісам гендырэктара прадпрыемства Лявонція Папянка.

У адказе гаворыцца, што пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю, выкладзеную ў звароце, не ўяўляецца магчымым, бо кандуктарка ў сваёй тлумачанай запісцы сцвярджае, што не дапускала грубасці ў дачыненні да пасажыра. А на пастаўленае па-беларуску пытанне адказала па-руску, што не забаронена законам.

«Тым не менш, улічваючы паступіўшы зварот, з кандуктарам праведзены дадатковы інструктаж па абавязковым выкананні інструкцыі кандуктара, узаемна ветлівым і культурным абслугоўванні пасажыраў падчас працы на лініі. Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці», — гаворыцца ў лісце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?