Актрыса і спявачка Дзіна Дурбін памерла ва ўзросце 91 года. Прычын смерці і іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.
Дзіна (Эдна Мэй) Дурбін нарадзілася 4 снежня 1921 у Канадзе ў сям'і эмігрантаў з Англіі. У 14 гадоў актрыса заключыла кантракт з кінастудыяй MGM на здымкі ў кароткаметражных фільмах з Джудзі Гарленд. Першы поспех прыйшоў да яе пасля здымак у мюзікле «Штонядзелю».
Затым яна перайшла ў кінастудыю Universal Pictures і знялася больш чым у 20 фільмах.
Першы яе фільм «Тры мілыя дзяўчыны» выратаваў кінастудыю ад банкруцтва.У 1938 годзе яна атрымала «Оскар» у намінацыі «Оскар-малодшы».
Дзіна Дурбін была самай высокааплатнай акттрысай у ЗША ў 1947 годзе. Праз два гады яна пакінула кінематограф і больш не з'яўлялася на публіцы.Першае інтэрв'ю за доўгі час яна дала толькі ў 1983 г.
У фільме «Сястра яго дварэцкага» Дзіна Дурбін спявала рускія рамансы.