У ЗША затрыманыя яшчэ трое падазраваных у датычнасці да тэракту ў Бостане. Пра гэта 1 мая было абвешчана ў твітэры бостанскай паліцыі.

Па дадзеных тэлеканала CNN, затрыманні праведзеныя агентамі ФБР. Выданне Boston Globe паведамляе, што затрыманыя былі знаёмыя з Джахарам Царнаевым, якога раней прызналі ў арганізацыі выбухаў на Бостанскім марафоне. Паводле звестак газеты, гэтыя людзі аказвалі Царнаеву падтрымку пасля тэракту.

Іншых падрабязнасцяў, уключаючы дзень, калі падазраваныя былі затрыманыя, не паведамляецца.

Паведаміўшы аб новых затрыманнях, прадстаўнікі паліцыі Бостана падкрэслілі, што ніякай небяспекі для насельніцтва бягучая сітуацыя не ўяўляе.

Двое з трох затрыманых былі знаёмыя з Джахарам Царнаевым і з'яўляюцца выхадцамі з Казахстана (Дыяз Кадырбаеў і Азамат Тажаякаў)
, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі праваахоўных органаў ЗША на ўмовах ананімнасці. Двое з затрыманых вучыліся ў ЗША ў тым жа каледжы, што і Царнаеў. Трэці арыштаваны - грамадзянін ЗША.

У выніку выбуху двух бомбаў на фінішнай прамой марафону ў Бостане 15 красавіка загінулі тры чалавекі, больш за 280 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0