Пра гэта рэдактар «Беларускай думкі» напісаў у сваім блогу на сайце БелТА.

Лукашэнкаўскі ідэолаг вульгарна праходзіцца па ўсіх вязнях, але ў канцы рэзюмуе: «А наогул, адкінем усякую фармальную логіку. У палітыцы часам інтуіцыя значыць куды больш. Ведаеце, палітычныя мэты, памкненні гэтых людзей бязмерна далёкія ад мяне, непрымальныя. Але вось да іх саміх я не адчуваю ні нянавісці, ні варожасці.

Шчыра кажучы, калі б пытанне аб тым, сядзець ім далей ці выйсці на свабоду, вырашалася шляхам экспертнага апытання, то я б, трохі падумаўшы, прапанаваў адпусціць іх на ўсе чатыры бакі.
Гэтая братва, ганяючы балду на кічы і праядаючы казённыя грошы, наносіць дзяржаве значна большую шкоду, знаходзячыся ў месцах не вельмі аддаленых, чым калі б разгульвалі на волі. Хоць, вядома, закон ёсць закон...».

Звычайна такія артыкулы ідэолагаў не з'яўляюцца выпадкова, а рыхтуюць грамадскую думку да пэўнага кроку ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?