Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел ва Усерасійскім фестывалі аматарскага хакея, які пройдзе ў Сочы з 3 па 10 мая, перадае Спорт-Экспресс.

Паведамляецца, што беларускі бок атрымаў запрашэнне ўдзельнічаць у турніры ад міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу. На групавым этапе каманда Лукашэнкі згуляе c малдаўскай «Плацінай» і камандамі з Сербіі і Канады.

Усерасійскі фестываль аматарскага хакея быў ​​створаны па ініцыятыве ветэранаў хакея і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Галоўнай асаблівасцю спаборніцтваў з'яўляецца ўдзел у іх хакеістаў ва ўзросце 40 гадоў і старэйшых, якія ніколі не гулялі ў камандах майстроў і камандах спецыялізаваных хакейных школ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?