Камаі. Касцёл Св. Яна Хрысціцеля.

Камаі. Касцёл Св. Яна Хрысціцеля.

Мядзел. Касцёл Божай Маці Шкаплернай.

Мядзел. Касцёл Божай Маці Шкаплернай.

Мядзел. Будынак кляштара.

Мядзел. Будынак кляштара.

«Салаўіны гай».

«Салаўіны гай».

Таварыш, паесці чаго не знойдзецца? «Салаўіны гай».

Таварыш, паесці чаго не знойдзецца? «Салаўіны гай».

«Салаўіны гай».

«Салаўіны гай».

Лучай. Касцёл Св. Тадэвуша.

Лучай. Касцёл Св. Тадэвуша.

Лучай.

Лучай.

Копія палаца Мастоўскіх.

Копія палаца Мастоўскіх.

Лучай. Помнік папярэдняму Папу Рымскаму Бенедыкту ХVІ.

Лучай. Помнік папярэдняму Папу Рымскаму Бенедыкту ХVІ.

Лучай. Плябань.

Лучай. Плябань.

Паставы. Касцёл Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі.

Паставы. Касцёл Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі.

Вежа касцёла ўзвышаецца на 52 метры.

Вежа касцёла ўзвышаецца на 52 метры.

Паставы. Гарадская дасавецкая забудова.

Паставы. Гарадская дасавецкая забудова.

Паставы. Гарадская дасавецкая забудова.

Паставы. Гарадская дасавецкая забудова.

Паставы. Царква Св. Мікалая.

Паставы. Царква Св. Мікалая.

Камаі.

Камаі.

Лынтупы. Касцёл Св. Андрэя.

Лынтупы. Касцёл Св. Андрэя.

Лынтупы. Касцёл Св. Андрэя.

Лынтупы. Касцёл Св. Андрэя.

Лынтупы.

Лынтупы.

Лынтупы.

Лынтупы.

Лынтупы. Толькі і ўдалося зірнуць праз зачыненыя краты.

Лынтупы. Толькі і ўдалося зірнуць праз зачыненыя краты.

Лынтупы.

Лынтупы.

Свір. Касцёл Св. Мікалая.

Свір. Касцёл Св. Мікалая.

Свір. Касцёл Св. Мікалая.

Свір. Касцёл Св. Мікалая.

Такі дамок прадаецца фактычна на беразе возера Свір.

Такі дамок прадаецца фактычна на беразе возера Свір.

Большая частка Мядзельскага раёна — гэта тэрыторыя Нацыянальнага парка «Нарачанскі». Толькі наведваць азёры, пакуль цалкам не сышоў лёд і ўсё наўкола не расквітнела, нецікавая забава. Таму пакідаем у баку возера Нарач і кіруемся толькі ў Мядзел.

Справа, як уедзеце ў горад, заўважыце царкву — Святой Тройцы. Але мы вырашылі да яе не пад’язджаць, бо пабудаваная яна ў наш час — але тут каму як падабаецца. Надумалі шмат часу на горад не траціць, таму скіраваліся адразу да касцёла Божай Маці Шкаплернай. Касцёл таксама называюць Св. Станіслава. Але адмыслоўцы сцвярджаюць, што гэта памылка. Касцёл Св. Станіслава ў сапраўднасці быў драўляны (у вайну згарэў) і знаходзіўся на месцы рэстарана. Дата пабудовы храма — сярэдзіна XVIII ст. Ён пампезна стаіць на гары на беразе возера Мястра. Храм пасля Паўстання 1863 года перадавалі праваслаўным, пад Польшчай вярнулі каталікам. Пры саветах — зачынілі. І толькі ў 1989 г. ён зноў адчыніў дзверы для вернікаў.

Побач з храмам — абшарпаны двухпавярховы будынак — таксама помнік XVIII ст. Гэта жылы корпус кляштара кармелітаў. У двары ляжаць будаўнічыя матэрыялы. Але гэта ідзе не рэстаўрацыя кляштара — усяго толькі ўзводзяць побач новы будынак.

Смажаніна са страуса

Выязджаем па трасе Р27 на Р45. Толькі на павароце на Паставы (налева) не збочваем: у горад яшчэ заедзем. Калі не атрымалася яднання з воднай прыродай, паспрабуем пасябраваць з жыўнасцю.

Праязджаем паварот на Лучай (і сюды мы вернемся), і праз які кіламетр па абодва бакі дарогі ўбачыце загоны з жывёламі. Тут і робім прыпынак. Гэта агра-экатурыстычны комплекс «Салаўіны гай». Калі да гэтага часу не нагулялі апетыт, адразу можна накіравацца да жывёлаў і птушак.

Самая экзатычная — гэта страус. Часта можна прачытаць, што тут цэлая страусіная ферма. Мо мясцовая гаспадарка і займаецца разводам гэтай птушкі, толькі ў вялікім загоне гуляе адзін прадстаўнік. Выгляд у яго, скажам так, не надта. І на людзей ён рэагуе вяла. Магчыма, калі б у нашых руках з’явілася якое смакоцце, ён выявіў больш цікаўнасці. Але што любяць страусы?

У іншых загонах — коні, вялікія свінні, маленькія свінні (падобныя да в’етнамскіх), куры, казлы. Не ўбачылі, праўда, абяцаных на плакаце, аленяў, трусоў і фазана.

Пасля агляду можна і падсілкавацца ў мясцовай кавярні.

Разынка меню — стравы з мясам страуса. Праўда, з дзвюх прапанаваных страў была толькі смажаніна ў гаршчочку. Мяса мала, але і цана адпаведна невысокая — 37 тысяч за порцыю.

Але і гэтага дастаткова, каб пасмакаваць: страусяціна нагадвае больш ялавіччыну, чым мяса птушкі. Найбольш уражлівыя могуць замовіць што-небудзь з традыцыйнай кухні.

Першы помнік Бенедыкту ХVІ

Падсілкаваліся і вяртаемся па трасе да павароту на Лучай. Мясцовая славутасць — касцёл Св. Тадэвуша. Як і святыня ў Мядзелі, лучайскі храм — помнік архітэктуры ХVІІІ ст. Праўда, ён яшчэ абнаўляўся і пазней.

Гэта цэлы, так бы мовіць, касцёльны ансамбль. Уздоўж агароджы — створана галерэя з ілюстраванымі фрагментамі Святога пісьма. Галерэя, праўда, яшчэ не даробленая. Вакол касцёла размясціліся статуі святых — у чалавечы рост.

А самы пазнавальны вобраз — помнік ужо папярэдняму Папу Бенедыкту ХVІ. Сцвярджаюць, што гэта першы помнік пантыфіку ў свеце. Паўстаў ён у 2008-м, калі ён тры гады як знаходзіўся на Святым прастоле.

У вёсцы размяшчаўся палац Мастоўскіх. Да сёння ён не захаваўся. Каб атрымаць уяўленне пра яго, дастаткова абысці касцёл — на астраўку пасярод маленькай сажалкі стаіць паменшаная копія палацыка. Побач з касцёлам размяшчаецца плябань — помнік ХІХ ст.

З Лучая кіруемся на Паставы.

Горад у музеі

Што найбольш уражвае ў Паставах — забудова ХІХ — пачатку ХХ стст. Гэта горад, у якім існуе выражаны гістарычны цэнтр, што размясціўся на плошчы Леніна.

Канечне, гэта не старое места Варшавы ці Рыгі.

Плошча па перыметры «ўстаўлена» помнікамі. Аптэка — колішні дом урача і земская канцылярыя (на другім паверсе). Праўда, да канца так і няясна, ці доктар там жыў (на першым паверсе), ці толькі прымаў пацыентаў. Не выключана, што і тое і другое.

Тут жа захаваліся дамы рамеснікаў, заезджы дом. У апошнім размяшчаецца краязнаўчы музей. Для музея, праўда, месца мала. І не ўсе перыпетыі гісторыі адлюстраваныя. Мяркуецца, што сёлета філіял музея паўстане ў сутарэннях палаца Тызенгаўза. Там тады атрымаецца адлюстраваць куды больш, чым цяпер у сценах хай і двухпавярховага, але невялікага будынка.

Царква Св. Мікалая. Упершыню яна ўзгадвалася яшчэ ў ХVІІ ст. У пачатку ж ХІХ яна згарэла. Пакуль месца пуставала, яўрэі пабудавалі гандлёвыя лаўкі. І калі уладальнік горада Канстанцін Тызенгаўз надумаў адбудаваць святыню, месца было занятае. Пад храм ён аддаў двухпавярховую камяніцу. Але ў 1886 годзе ў цэнтры горада адбыўся новы пажар, і ўжо яўрэйскія лаўкі згарэлі. «Такім чынам, воляю Усявышняга пляц гэты быў вызвалены», — канстатаваў святар Гаўрыла Пігулеўскі. І ў выніку царкву адбудавалі на ранейшым месцы.

За царквой Св. Мікалая, размяшчаецца колішні каменны млын.

Расказваюць, што ў 1956 годзе млын перастаў выкарыстоўвацца па прызначэнні — маладыя млынары праз нявопытнасць папсавалі жарнавы (і як толькі можна было?)

Сёння тут знаходзіцца дом рамёстваў.

Насупраць млына, на другім беразе ракі Мядзелка, стаіць касцёл Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі. Гэты неагатычны храм вылучаецца сваім чырвоным колерам. А вежа касцёла ўзвышаецца на 52 метры. Гэты храм лічыцца візітнай карткай Паставаў. І часта фігуруе на турыстычных даведніках.

Ад колішніх уладальнікаў горада графаў Тызенгаўзаў у Паставах захаваўся палац, у якім сёння размяшчаецца бальніца. З аднаго боку добра, што помнік не закінуты, бо ў ім ёсць людзі. Але з іншага, так проста з экскурсіяй па ўсіх закутках не пройдзеш. У знак удзячнасці роду

ў горадзе адкрылі помнік Канстанціну Тызенгаўзу, вядомаму арнітолагу (у палацы ён стварыў музей з тысячамі відаў птушак і яйкаў і карцінную галэрею, у якой былі палотны нават Леанарда да Вінчы, Альбрэхта Дзюрэра), і Антонію, якога шануюць за эканамічнае развіццё краю.

А яшчэ, калі гаварыць пра Паставы, варта ўзгадаць філіял Санкт-пецярбугскай афіцэрскай кавалерыйскай школы. У ёй вучылі парфорснаму паляванню. Калі спрошчана патлумачыць — паляванню верхам на конях. У школу, між іншым, прыязджалі такія асобы, як унук расійскага імператара Мікалая І Мікалай Раманаў, генерал Аляксей Брусілаў, казачы атаман Пётр Красноў, прэзідэнт Фінляндыі Карл Густаў Манергейм... (Каго цікавяць падрабязнасці, шукайце кнігу Ігара Пракаповіча «Парфорснае паляванне ў Паставах»).

Далей выязджаем на Камаі.

Абарані нас, каменны крыж!

Што ўражвала ўвесь час — і калі ехавалі у Лучай, і калі былі ў Камаях — малая колькасць машын на дарогах і адзінкавасць турыстаў. А ехалі ж мы ў нядзелю, калі і надвор’е спрыяла падарожжу.

Камаі вядомыя дзвюма рэчамі: касцёлам і крыжом.

Касцёл Св. Яна Хрысціцеля — помнік пачатку ХVІІ ст. Унікальны для Беларусі тым, што гэта цэлая крэпасць.

Можна параўнаць яго з Мураванкай у Шчучынскім раёне і Сынкавіцкай царквой на Зэльвеншчыне. Падчас Паўночнай вайны (1700-1721) храм трапіў пад гарматны абстрэл з боку шведаў. Пашкоджанні адрамантавалі, а ў сцены ўмуравалі ядры. Праўда, калі не ведаеш пра гэты факт, то ніколі не здагадаешся, што за выпукласці рознай формы і памераў прысутнічаюць на сценах.

Расказваюць, што касцёл ніколі не зачыняўся.

Нават пры савецкай уkадзе працягваў дзейнічаць. Нібыта ў вайну ксёндз Андрэй Булька (не блытаць з Юозасам Булькам, што служыў у Мосары) выратаваў нейкага партызана. А той стаў вялікім чалавекам у савецкай іерархіі. Гэта стала абярэгам для парафіі.

Будзьце гатовыя, што касцёл будзе замкнёны. Таму давядзецца прайсціся толькі вакол. Можна, канечне, патурбаваць ксяндза, які жыве праз дарогу. Але ў наш прыезд у яго былі госці.

Побач з касцёлам размясціўся каменны крыж — гісторыка-культурная каштоўнасць ХVІ ст. Ягоная вышыня — 2,5 метра. Адна з версій, як ён тут з’явіўся, — паставілі перад пачаткам будаўніцтва храма. Ад мясцовых жыхароў каля крыжа з’явілася шыльда, на якой яны просяць заступніцтва.

«Крыжу Хрыста! Мы, жыхары мястэчка Камаі, просім Цябе, каб Ты быў з намі так, як быў з нашымі продкамі, з пакалення ў пакаленне. Заставайся і будзь з тымі, хто прыйдзе пасля нас!»

З Камаяў кіруемся далей на Захад — у Лынтупы.

Далей па Свянцяншчыне

Лынтупы — гэта памежная зона. Да Літвы — менш за пяць кіламетраў: адсюль вядзе дарога на Швянчоніс (колішнія Свянцяны). Каб сюды трапіць, трэба заплаціць мыта (0,2 базавай велічыні) і мець пры сабе пашпарт.

Мястэчка раней уваходзіла ў Свянцянскі павет (Камаі тасама належылі да яго). Адметнасць яго — касцёл Св. Андрэя. Як і большасць каталіцкіх храмаў, ён уражвае сваёй велічнасцю. Праўда, захапляцца ім давялося адно вонкі — быў зачынены. Шкада, што трапіць у храмы бывае не так і проста. У наступным годзе святыня адзначыць стагоддзе.

На што яшчэ варта паглядзець у Лынтупах, дык на сядзібны дом Бішэўскіх, вежу-вяндлярню. Паколькі праз паспешлівасць мы не аплацілі мыта на прыбыванне ў памежнай зоне, не сталі там і затрымлівацца.

Далей дарога ляжыць на Свір. Пасля добрых у цэлым дарог (безумоўна, часта сустракаліся яміны, што з’явіліся з прыходам вясны) сем кіламетраў давядзецца ехаць па гравійцы.

Свір — пасёлак у Мядзельскім раёне. Што яго вылучае на фоне мястэчак-тысячнікаў — наяўнасць гасцініцы. Праўда, што да ўзроўню сэрвісу, ацаніць не можам — вырашылі начаваць дома.

Свір — гэта, канечне, найперш аднайменнае возера. А ўжо пасля толькі касцёл Св. Мікалая. Першы храм паўстаў тут яшчэ ў сярэдзіне ХVІІ ст. Але сённяшні выгляд святыня атрымала ў пачатку мінулага. А ад колішняга захавалася ніжняя частка вежы-званіцы. На беразе возера (без падказці месцічаў не ўбачыце) стаіць царква-старавераў. На культавасць гэтай пабудовы ўказваюць толькі «цыбуліны» на даху.

Калі дазваляе час, можна вярнуцца на скрыжаванне перад Свірам і паехаць па іншым беразе возера. Тады можна ўбачыць Траецкі касцёл у Засвіры, сядзібу «Шэметава» і ветраэнергетычныя ўстаноўкі. Мы ж не сталі нікуды вяртацца, рушылі па трасе Р95 у канец ранейшага Свянцянскага павета — у кірунку дома (зірнуўшы ў Вішневе на касцёл Св. Тадэвуша — гэта ўжо Смаргонскі раён).

Што яшчэ можна паглядзець па дарозе

В. Пількаўшчына — радзіма паэта Максіма Танка. За 18 км да Мядзела трэба збочыць направа на Новікі.

На паўночным захадзе Мядзела размяшчаецца Кальварыя — месца пакланення каталікоў. Пабудавана паводле плана Крыжовай дарогі ў Ерусаліме. На ёй знаходзяцца капліца і крыжы, якія сімвалізуюць незахаваныя капліцы.

В. Альшэва знаходзіцца па дарозе на Свір. Там захаваліся рэшткі сядзібы Хамінскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?