Гара Бабуган-Яйлы

Крымскія ратавальнікі спынілі пошукі беларускага турыста, які зьнік у гарах каля Гурзуфу 6 жніўня.

Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік цэнтра грамадскіх сувязей галоўнага ўпраўлення МНС Украіны па Крыме, «16 жніўня быў апошні дзень актыўных пошукаў. Далей наступае пасіўная фаза. Ратавальная аперацыя адновіцца, калі хтосьці паведаміць аб тым, што бачыў зніклага».

Разам з тым міліцыя працягвае весці вышуковыя мерапрыемствы, заявілі ў цэнтры грамадскіх сувязей упраўлення МУС па Крыме. «Калі будзе атрымана інфармацыя, што ў дачыненні да зніклага было ўчынена нейкае крымінальнае дзеянне, мы перакваліфікуем вышуковую справу ў крымінальную. Калі ж не — не будзем спыняць пошукі на працягу, прынамсі, двух месяцаў», — сказаў прадстаўнік цэнтра грамадскіх сувязей. Цяпер участковыя міліцыянеры, якія абслугоўваюць тэрыторыю горных вёсак у раёне Гурзуфа, працягнуць апытанне мясцовых жыхароў.

Нагадаем, што 25‑гадовы турыст з Мінска Арсеній Воўк самастойна адправіўся ў горы 6 жніўня і знік на паўднёвых схілах гары Бабуган‑Яйлы, размешчанай паблізу пасёлка Гурзуф. Увесь гэты час яго пошукамі займаліся ратавальнікі МНС.

Вышуковая справа была заведзена пасля таго, як 7 жніўня дзяўчына А.Воўка падала ў міліцыю заяву аб яго знікненні. Пазней у міліцыю паступіла інфармацыя аб тым, што беларуса нібыта бачылі ў кавярні аднаго з горных пасёлкаў каля Гурзуфа, аднак пацвердзіць гэтыя звесткі не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?