Актывіста руху «За свабоду» Яна Мельнікава затрымалі ўвечары 2 траўня супрацоўнікі міліцыі. Ноч ён правёў у пастарунку Першамайскага РУУС Менска. Актывіста абвінавачваюць нібыта ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - акцыі салідарнасці.
Сёння адбудзецца суд.
За апошні час гэта трэцяе затрыманне актывіста. 25 сакавіка. Мельнікава затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг, з якім ён віншаваў мінчукоў з Днём Волі. Суддзя суду Савецкага раёна Менска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в.
26 красавіка ён быў затрыманы пад час дазволенага ўладамі “Чарнобыльскага шляху” і дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна Менска, аднак праз некаторы час адпушчаны.