Рысь Айсі - талісман чэмпіяната.

Рысь Айсі - талісман чэмпіяната.

Другі год запар спаборніцтвы прымаюць гэтыя дзве краіны. Так выйшла, што спачатку гаспадаром турніра абралі фінаў, пасля — шведаў. Пазней краіны вырашылі аб’яднаць свае намаганні.

Летась беларусы гулялі ў Хельсінкі, сёлета згуляюць у Стакгольме.

Другі год запар спаборніцтвы будуць праходзіць па новай схеме: дзве групы па восем каманд. Найлепшыя чатыры выходзяць у чвэрцьфіналы, а найгоршая з кожнай групы вылетае ў дывізіён ніжэй. Летась беларусы цудам засталіся ў эліце, дзякуючы цяжкой перамозе над казахамі, а вось усім астатнім прайгралі.
Упершыню на чэмпіянат свету нашу павязе трэнер Андрэй Скабелка. Той самы пад кіраўніцтвам якога мы не прайшлі на Алімпіяду ў Сочы.

Беларусы ніяк не выляцяць сёлета з сусветнай эліты, бо наступны чэмпіянат у Мінску. Склад зборнай будзе вельмі эксперыментальным. Не даехалі амаль усе легіянеры, што гуляюць у Расіі (Калюжны, Дзямагін, Сцяпанаў, Коваль, Андрэй Касціцын). Затое будзе шмат гульцоў з беларускага першынства.

Расклад гульняў Беларусі:
3 мая. Чэхія — Беларусь. Пачатак а 17:15.

5 мая. Беларусь — Славенія. Пачатак а 13:15.

6 мая. Швецыя — Беларусь. Пачатак а 21:15.

10 мая. Беларусь — Канада. Пачатак а 21:15.

11 мая. Нарвегія — Беларусь. Пачатак а 21:15.

13 мая. Данія — Беларусь. Пачатак а 17:15.

14 мая. Беларусь — Швейцарыя. Пачатак а 13:15.

Трансляцыі будуць на тэлеканале «Беларусь-2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?