Будаўніцтва жыллёвага комплекса «Дружны», які знаходзіцца ў Мінску на скрыжаванні МКАД і праспекта Дзяржынскага, працягне іншы забудоўшчык.
Першыя пускавыя комплексы будавала кампанія ЗТАА «Сінтэз-Белнэп Буд». Непальска-беларускі інвестар летась здаў у эксплуатацыю першы дом. Дзеля справедлівасці адзначым, што такой колькасці прэтэнзій ад навасёлаў не было, бадай, ні ў аднаго са сталічных дамоў.
Электрычнасці і гарачай вады не было на працягу года, праз шчыліны па кватэрах гуляў вецер, а адкрытыя лоджыі завальвала снегам…
Цяпер працягваецца будаўніцтва другога і трэцяга пускавых комплексаў.
Усяго ж іх запланавана пяць. Іх будзе рэалізоўваць іншы забудоўшчык – група кампаній «Тапас».Па словах супрацоўнікаў кампаніі, участак быў выкуплены. Дырэктар ЗТАА «Сінтэз-Белнэп Буд» пракаментаваць сітуацыю адмовіўся.
Як мяркуецца,
квадратны метр у чацвёртым і пятым пускавым комплексах будзе каштаваць $1200.Будаўніцтва будзе рэалізоўвацца праз продаж аблігацый.
Кампанію «Тапас» звязваюць з імем 33-гадовага бізнэсмэна Паўла Белага – былога прафесійнага хакеіста. Цяпер ён паспяхова гуляе ў нападзенні зборнай Аляксандра Лукашэнкі.
Чытайце на выходных на nn.by агляд будаўнічай актыўнасці Паўла Белага.