Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства.
У паведамленні гаворыцца, што па даручэнні Мінаховы здароўя было праведзена службовае расследаванне. Па яго выніках прыняты шэраг рашэнняў.
1. Прызнаць арганізацыю аказання медыцынскай дапамогі пацыентцы К. у СТАА «Экамедсэрвіс-медыцынскі цэнтр» не адпаведнай нарматыўным дакументам, зацверджаным Міністэрствам аховы здароўя;
2. Накіраваць матэрыялы службовай праверкі Міністэрства аховы здароўя па факце медыцынскай дапамогі пацыентцы К. у СТАА «Экамедсэрвіс-медыцынскі цэнтр» ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь для дачы прававой ацэнкі дзеянняў медыцынскіх работнікаў, якія ўдзельнічалі ў аказанні медыцынскай дапамогі пацыентцы К.;
3. Спыніць дзеянне ліцэнзіі СТАА «Экамедсэрвіс-медыцынскі цэнтр» на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі;
4. З 5 мая 2013 года прызначыць прадстаўніком Мінаховы здароўя у СТАА «Экамедсэрвіс-медыцынскі цэнтр» начальніка Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Рыжко І.М. з мэтай кантролю за арганізацыяй медыцынскай дапамогі і прыняцця кіраўнічых рашэнняў;
5. Стварыць працоўную групу для праверкі медыцынскай дзейнасці СТАА «Экамедсэрвіс-медыцынскі цэнтр», захавання ліцэнзійных патрабаванняў і нормаў заканадаўства, і ў тэрмін да 8 мая 2013 года прадставіць матэрыялы праверкі ў Мінаховы здароўя.