ЗША правялі над Ціхім акіянам паспяховыя выпрабаванні звышгукавой ракеты X-51A Waverider. Аб гэтым паведаміў афіцыйны сайт ВПС Амерыкі.
Ракета развіла хуткасць 5,1 Маха (6,1 тысяча км/г) і знаходзілася ў паветры 6 хвілін, што з'яўляецца абсалютным рэкордам.
«Гэта безумоўны поспех. Палёт аказаўся самым працяглым і паспяховым з усіх праведзеных раней», — заявіў кіраўнік праекта Чарлі Брынк.
Ракету X-51A WaveRider запусцілі з борта бамбавіка B-52, які выляцеў з авіябазы «Эдвардс» у Каліфорніі. Да каманды на самазнішчэнне апарат адолеў 426 км.
У выпадку паспяховай рэалізацыі праекта ЗША спадзяюцца атрымаць зброю, якое дазволіць наносіць кропкавыя ўдары ў любым пункце свету на працягу гадзіны.
Першыя выпрабаванні ракеты, якая распрацавана аэракасмічнай карпарацыяй Boeing, прайшлі ў 2009 годзе. У жніўні 2012 тэст-палёт звышгукавога X-51A WaveRider скончыўся няўдачай.
Ракету назвалі WaveRider, бо яна выкарыстоўвае ўласныя ўдарныя хвалі для пад’ёму.